Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. Як мова праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (ёсць пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)Старонка пашырэння coffe-script на npm registry . Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.Хатняя старонка Node.js

Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (), пазней распрацоўку праекту спансавала кампанія Joyent.Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable Станам на 2026 год развіццём Node.js займаецца фонд OpenJS.

Node.js выкарыстоўваюць карпарацыі GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems.

Прыклады Рзалізацыя найпрасцейшага HTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам «Hello World» на кожны запыт:

var http = require('http'); http.createServer(function (req, res) { res.writeHead(200, {'Content-Type': 'text/plain'}); res.end('Hello World\n'); }).listen(1337, '127.0.0.1'); console.log('Server running at http://127.0.0.1:1337/');

Каб запусціць сервер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыклад example.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт:

% node example.js

Другі вядомы прыклад — TCP-сервер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту:

var net = require('net'); var server = net.createServer(function (socket) { socket.write('Echo server\r\n'); socket.pipe(socket); }); server.listen(1337, '127.0.0.1');

Супольнасць распрацоўшчыкаў Дзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкі nodejs і nodejs-dev, а таксама IRC канала #node.js на freenode. Штогод супольнасць збіраецца на NodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.NodeConf Schedule Announced , Klint Finley, 7 красавіку 2011, ReadWriteHack

Пашырэнне функцыянальнасці Базавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падключальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіць npm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрашчае працэс спампоўкі і ўсталёўкі пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі. Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем «Node.js Packet Manager».Старонка вапросаў і адказаў npm

Бібліятэка даступных для ўсталёўкі пакетаў называецца npm registrty і налічвае больш за 9 тысяч пакетаў.Хатняя старонка npm registry Бібліятэка адкрыта для дапаўнення.

Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт http://nodejs.org Рэпазітарый зыходнага кода Форум на Google groups

Катэгорыя:Бібліятэкі JavaScript Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++