thumb|294px|«Маці Божая з немаўлём і святымі Апалоніяй і Себасцьянам». Тэмпера. 1490. Музей мастацтваў Філадэльфіі.

Давід Гірландая (італ. Davide Ghirlandaio; 1452, Фларэнцыя — 10 жніўня 1525, Фларэнцыя) — фларэнційскі мастак эпохі Адраджэння, мазаіст. Сучаснік Сандра Бацічэлі і Філіпа Ліпі.

Прадстаўнік дынастыі фларэнційскіх мастакоў, у якую ўваходзяць яго браты Бенедэта Гірландая (1458—1497) і Даменіка Гірландая (1449—1494), а таксама сын апошняга Рыдольфа Гірландая (1483—1561). Першапачаткова быў памочнікам, а пазней партнёрам свайго брата Даменіка, заснавальніка дынастыі. Пасля смерці брата ўзяў на стыпендыю і заняўся навучаннем свайго пляменніка, сына Дамініка — Рыдольфа Гірландая. Браў актыўны ўдзел у мазаічным ўпрыгожванні сабора ў Арвіета, у якасці памочніка свайго брата прымаў удзел у роспісы Сікстынскай капэлы.

Літаратура Джорджа Вазары Жыццяпіс найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў () Dizionario enciclopedico Bolaffi dei pittori e degli Incisori italiani dall’XI al XX secolo. — Torino, Giulio Bolaffi, 1972—1976.

Спасылкі

Давід Гірландая на Wga.hu

Катэгорыя:Мянушкі Катэгорыя:Мастакі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу