Сабор Санта-Марыя э Даната () — царква ў Венецыі на востраве Мурана. Знаходзіцца на галоўнай плошчы вострава.
Венета-візантыйская базіліка была заснавана ў VII стагоддзі, у цяперашнім выглядзе існуе з XII стагоддзя. Сабор прысвечаны Дзеве Марыі. Другая частка назвы звязана са святым Данатам, біскупам IV стагоддзя, чые рэшткі былі прывезены ў царкву з Кефалоніі ў 1125 годзе.
Сабор характэрны мазаічнай падлогай XII стагоддзя з раслінным арнаментам і выявамі міфічных жывёл.
Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі