Алесандра Альгардзі (італ. Alessandro Algardi, 31 ліпеня 1598, Балоння — 10 чэрвеня 1654, Рым) — італьянскі скульптар, найбуйнейшы прадстаўнік барока ў італьянскай скульптуры разам з Берніні.

Біяграфія злева|thumb|Альгардзі Надмагілле Папы Леона XI, сабор Св. Пятра, Рым

Пачаў працаваць у майстэрні Агасціна Карачы. У 1608 г. паступіў на службу да герцага Мантуі Фердынанда Ганзага. Затым пераехаў у Венецыю, а ў 1625 г. — у Рым. Працаваў у царкве Сан-Сільвестр, Санта-Марыя-дэль-Попала, саборы Святога Пятра, Палаца дэі Кансерваторы. Супернічаў з Берніні. Карыстаўся заступніцтвам Папы Інакенція Х. Быў блізкі да Даменікіна, сябраваў з Франсуа Дзюкенуа, Андрэа Сакі, Нікаля Пусэнам, падзяляў іх арыентацыю на класічную норму ў рамках барочнай стылістыкі. Працаваў таксама як рэстаўратар. Пад 1650 г. пазнаёміўся з Веласкесам, пераехаў у Іспанію. Працаваў у Аранхуэсе і Саламанцы.

Літаратура Heimbürger M. Alessandro Algardi scultore. Roma: Istituto di studi romani, 1973 Neumann E. Mehrfigurige Reliefs von Alessandro Algardi: Genese, Analyse, Ikonographie. Frankfurt/Main; Bern; New York: Lang, 1985 Montagu J. Alessandro Algardi: l'altra faccia del barocco: guida alla mostra. Roma: Edizioni de Luca, 1999

Спасылкі

Працы ў музеях свету Біяграфія

Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Скульптары барока Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта