Мост каралевы Маргарыты () — мост у Рыме, які злучае плошчу Свабоды ў раёне Праці і набярэжную Арнольда Брэшыянскага ў раёне Кампа-Марцыа.

Мост быў пабудаваны ў 1886—1891 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Анжэла Вескавалі, які праектаваў таксама мост Умберта I, і названы ў гонар Маргарыты Савойскай, першай каралевы аб'яднанай Італіі. Закладка падмурка абыйшлася ў 1 547 000 лір, а ўзвядзенне моста — у 1,224 млн лір. Мост звязаў раён Праці з П'яцца дэль Попала і стаў першай пераправай праз Тыбр, пабудаванай пасля перапынку ў будаўніцтве, які доўжыўся некалькі стагоддзяў. Мост каралевы Маргарыты складаецца з трох арак і дасягае 103 м у даўжыню і каля 21 м у шырыню.

thumb|left|250px|Цэнтральная арка моста

Спасылкі Артыкул пра мост каралевы Маргарыты

Катэгорыя:Масты Рыма Катэгорыя:З’явіліся ў 1891 годзе