Фандака дэі Туркі () — палац у Венецыі, размешчаны на Гранд-канале. Былы турэцкі падворак.

Будынак з крытымі галерэямі пабудаваны ў XIII стагоддзі ў венета-візантыйскім стылі. Палац быў пабудаваны ў перайманне найбольш раскошным сярэдневізантыйскім будынкам Канстанцінопаля, і ў сваю чаргу з'явіўся прататыпам для шматлікіх венецыянскіх палацаў.

Назва звязана з турэцкімі купцамі, якім будынак даваўся ў наём ў якасці склада і жылля.

Першапачаткова палац быў у валоданні горада і менавіта тут прымалі Найяснейшага імператара Візантыі, а таксама шматлікіх іншых знакамітых гасцей Венецыі. Пасля таго, як палацам доўгі час валодалі розныя багатыя сям'і Венецыі, з 1621 да 1838 ён стаў уласнасцю турэцкай абшчыны.

Будынак быў цалкам адрэстаўраваны ў XIX стагоддзі, і цяпер у ім знаходзіцца Музей натуральнай гісторыі.

Гл. таксама Спіс палацаў Венецыі

Літаратура Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2. Guida d'Italia – Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.

Спасылкі

Катэгорыя:Палацы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Італіі