Сант-Эльма () — назва пагорка і крэпасці ў Неапалі, размешчаных паблізу картэзіянскага манастыра Св. Марціна. Абодва будынкі ўзвышаюцца над Неапалем і бачныя з любога месца ў горадзе. Назва «Сант-Эльма» паходзіць ад імя старой царквы X стагоддзя, Сант-Эразм, пазней тое імя было скарочана да «Эрма» і, нарэшце, «Эльма».
Крэпасць пачалі ўзводзіць у 1329 пры кіраванні караля Раберта Анжуйскага і скончана ў 1343 годзе, у год яго смерці. Педра Альварэс дэ Таледа, іспанскі намеснік караля, аднавіў крэпасць у перыяд з 1537 па 1546. Крэпасць - зоркападобны замак з шасцю насыпнымі валамі. Падчас рэвалюцыі 1647 пад правадырствам Мазаньела іспанскі віцэ-кароль схаваўся ў крэпасці, каб пазбегнуць рэвалюцыянераў. Сант-Эльма быў таксама сімвалам неапалітанскай рэспублікі ў 1799 годзе.
У цяперашні час у будынку крэпасці размяшчаецца музей Гісторыі мастацтваў «Bruno Molajoli».
Літаратура M. Orefice, Castelli medievali nella storia del reame di Napoli, Edizioni scientifiche italiane (2006) Castel sant'Elmo (tascabile guida), Editrice Electa (2000) Mazzoleni, Tra castel dell'Ovo e sant'Elmo, Editrice Electa (1996)
Спасылкі
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі Катэгорыя:Палацы і замкі Неапаля