Ратонда-дзі-Сан-Ларэнца () — рэлігійны будынак у Мантуі (Ламбардыя), адносіцца да каталіцкай дыяцэзіі Мантуі.

Ратонда была пабудавана ў відзе круглага будынка ў раманскім стылі ў XI стагоддзі кіруючым сямействам Каноса. Гэта — найстарэйшая з захаваных цэркваў горада. Хоць будынак пабудаваны з цэглы, маюцца і мармуровыя элементы ад антычнага будынка.

Царква была прысвечана Святому Лаўрэнцію, у ёй захаваліся фрэскі візантыйскага ўзору XI-XII стст. У апсідзе знаходзяцца фрагменты роспісу, меркавана XV стагоддзя, якія адлюстроўваюць спаленне св. Лаўрэнція.

Герцаг Мантуі Гільерма Ганзага ў 1579 годзе зачыніў царкву для набажэнстваў. Далей будынак выкарыстоўваўся як гандлёвае ці жылое, толькі напачатку XX стагоддзя царква была рэканструявана, а некаторыя настройкі і навакольныя будынкі знесены. З 1926 года ў Ратонда-дзі-Сан-Ларэнца зноў сталі праводзіцца рэлігійныя службы.

Літаратура Stefano Scansani, Omnia Mantova. La guida, Mantova, Tre Lune, 2008

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Італіі Катэгорыя:Мантуя