Пятнаццатая папраўка рэгламентуе выбарчую сістэму Злучаных Штатаў і пашырае правы былых нявольнікаў, якія складалі большасць насельніцтва некаторых паўдневых штатаў. Ратыфікавана 3 лютага 1870 г.

Нягледзячы на тое, што трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША вызваляла ўсіх нявольнікаў, трэба мець на ўвазе, што ў 19-м стагоддзі далека ня ўсе прыхільнікі адмены рабства лічылі прадстаўнікоў нягроіднай расы роўнымі еўрапеідам. Пазіцыя многіх аболіцыяністаў таго часу была падобна пазіцыі многіх барацьбітоў за гуманны стасунак да жывел, якія выступаюць супраць утрымання жывел у кепскіх умовах і іх жорсткую эксплуатацыю, але называюць іх "меньшымі братамі" чалавека. Гэта часткова тлумачыць чаму былым нявольнікам дазволілі ўдзельнічаць у выбарах толькі праз 5 год пасля іх вызвалення.

Тэкст папраўкі

Раздзел 1. Права голасу грамадзянiна Злучаных Штатаў не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прыкмеце расы, колеру скуры, або выкананні раней прымусовай працы. Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне сапраўднага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Спасылкі Папраўкі да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую Мн., 2014 Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А.М. Вараксін, 2019 - 176 с.

Катэгорыя:Папраўкі да Канстытуцыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША