Віла Баргезэ () — вялікі ландшафтны парк у прыроднай англійскай манеры ў Рыме, мае некалькі будынкаў, музеяў: Галерэя Баргезэ (Galleria Borghese), якая мае багаты збор твораў мастацтва, сярод якіх нямала сапраўдных шэдэўраў; Нацыянальны музей віла Джулія (Museo Nazionale Villa Giulia), які мае найбуйнейшую калекцыю этрускага мастацтва, і Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва (Galleria Nazionale d’Arte Moderna), якая дае ўяўленне аб усіх асноўных мастацкіх плынях, пачынаючы з XIX ст. У парку таксама размешчаны атракцыёны. Гэта трэці па велічыні грамадскі парк у Рыме (80 гектараў ці 148 акраў) пасля парку Віла Дорыа Памфілі і Вілы Ада.
Калісьці землі ў гэтым раёне належалі сямейству , і ў XVII ст. кардынал Шыпіёнэ Баргезэ, пляменнік Папы Паўла V і заступнік Берніні, стварыў на месцы былых вінаграднікаў парк. У XIX ст. вялікая частка парку была аформлена ў англійскім стылі. На пачатку XX стагоддзя (1903) ён быў набыты дзяржавай і перададзены ў дарунак гораду. У Вілу Баргезэ вядуць Іспанскія прыступкі, другі ўваход знаходзіцца з боку плошчы Попала.
Да 1807 года на віле захоўвалася скульптура Баргезскі барэц.
Галерэя
Спасылкі Віла Баргезэ — інфармацыя пра гісторыю парку The Villa Borghese in 1807: a 3D reconstruction of the decorated facades
Катэгорыя:Паркі Італіі Катэгорыя:Музеі Рыма Баргезэ