Метлюжок лугавы, Метлюжок, Смарганец Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Poa pratensis) — травяністая расліна сямейства метлюжковых.

Батанічнае апісанне

Карэнішчавы рыхлакустовы злак. Вышыня да 1 м, утварае дзярніну з вялікай колькасцю добра аблісценых сцяблоў. Суквецце — раскідзістая мяцёлка, каласкі дробныя 3—5-кветныя. Плод — зярняўка.

Арэал і экалогія

Пашыраны ва ўмераным поясе. Найлепш расце на сугліністых, умерана вільготных глебах, асушаных тарфяніках. Цвіце ў маі — чэрвені, насенне выспявае да пачатку ліпеня.

Значэнне і выкарыстанне

Каштоўная кармавая расліна.

Літаратура Метлюжок // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.

Катэгорыя:Метлюжок Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Кармавыя расліны