right|thumb|Лагатып Міжнароднага агенцтва ISBNМіжнародны стандартны кніжны нумар (, скарочана — ) — унікальны нумар кніжнага выдання, неабходны для распаўсюджвання кнігі ў гандлёвых сетках і аўтаматызацыі працы з выданнем. Нароўні з індэксамі бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі (ББК), універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК) і аўтарскім знакам, міжнародны стандартны кніжны нумар з’яўляецца часткай так званага выдавецкага пакета.
Стандарт быў распрацаваны ў Вялікабрытаніі ў 1966-м годзе на базе 9-знакавага стандартнага кніжнага нумара (, скарочана — ) Гордана Фостэра (). У 1970-м годзе з невялікай зменай быў прыняты як міжнародны стандарт ISO 2108. З 1 студзеня 2007 года ўведзены новы стандарт міжнароднага стандартнага кніжнага нумара — 13-знакавы, які супадае са штрыхкодам.
Існуе таксама падобны стандарт ISSN () для перыядычных выданняў.
У Беларусі міжнародны стандартны кніжны нумар выкарыстоўваецца з 1993 годаБеларускае агенцтва ISBN .
Гл. таксама Адмысловае:BookSources ASIN () ISMN () ISAN () ISRC (} ISSN () ISWC (, see http://iswc.org ) Комплексны кнігагандлёвы індэкс-шыфр
Спасылкі The International ISBN Agency РКП — Дапаможнік для выдаўцоў па ISBN ISO 2108:2005 на www.iso.org RFC 3187 Выкарыстанне індэксаў ISBN у якасці URN Генератар ISBN для выдаўцоў на сайце International ISBN Agency Анлайн-канвертар 10-знакавых ISBN у 13-знакавыя на ISBN.Org Numerical List of Group Identifiers — вызначэнне краіны паходжання па першых лічбах ISBN ISBN checksum validator — праверка правільнасці разліку кантрольнай лічбы ISBN анлайн Генератар штрыхкодаў на аснове ISBN-13 Пераклад EAN/Bookland у ISBN-13
Катэгорыя:Бібліяграфія Катэгорыя:Унікальныя ідэнтыфікатары Катэгорыя:Стандарты ISO Катэгорыя:Выдавецкая справа Катэгорыя:Выхадныя звесткі