Алена Мікалаеўна Зубрылава (; нар. ) — беларуская біятланістка ўкраінскага паходжання.

Біяграфія Нарадзілася ў г. Шостка Сумскай вобласці. З 2002 года змяніла ўкраінскае грамадзянства на беларускае і выступала за нацыянальную зборную Беларусі. У 2006 годзе спыніла сваю кар’еру ў вялікім спорце.

Рост — 161 см, вага — 62 кг. Ваеннаслужачая, трохразовая чэмпіёнка і чатырохразовая ўладальніца срэбных медалёў сусветных форумаў. Лепшы вынік на Алімпійскіх гульнях — пятае месца ў эстафеце ў Нагана. Неаднаразова ўздымалася на п’едэстал чэмпіянатаў свету, Еўропы і Кубку свету. На канец сезону 2005 года Алена Зубрылава мае дваццаць перамог у этапах Кубку свету.

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Сям’я Замужам, мае чатырохгадовую дачку Таню.

Спасылкі

Профіль IBU Пра пераход спартоўкі ў каманду Беларусі Пра пераход спартоўкі ў каманду Беларусі Сайт Беларускай Федэрацыі біятлона. Спіс ветэранаў 2005: Першы залаты медаль беларускіх біятланістаў у гэтым сезоне заваявала Алена Зубрылава 2005: Беларускія біятланісткі ў Аўстрыі заваявалі бронзу 2005: Бронзавы медаль у спрынтарскай гонцы ў Зубрылавай Аляксандр Ганчарук, «День». Алена Зубрылава: «Перамагчы мне дапамагло зусім не размяшчэнне зорак…»

Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісткі Украіны Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны свету па летнім біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне