Пётр Іванавіч Альсмік (, в. Выдрэя, Лёзненскі раён — ) — беларускі селекцыянер-бульбавод. Акадэмік АН БССР з 1966 года, з 1956 года член-карэспандэнт, а з 1979 — акадэмік УАСГНІЛ, член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР з 1974 года, доктар сельскагаспадарчых навук з 1954 г. Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія П. І. Альсмік нарадзіўся ў вёсцы Выдрэя (сучасны пасёлак Выдрэя ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Працаваў на Навазыбкаўскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі, у 1931—1941 і ў 1944—1956 гг. навуковы супрацоўнік, загадчык групай, лабараторыі, намеснік дырэктара Беларускай селекцыйнай станцыі, з 1956 г. загадчык лабараторыі селекцыі бульбы Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва.
Навуковая праца Навуковыя даследаванні ў галіне селекцыі і насенняводства бульбы. Распрацаваў методыку селекцыі бульбы, якая дазваляе будаваць прагнозы паводзінаў новых гатункаў ў розных умовах, ствараць спрыяльныя рэжымы іх вырошчвання. Вывеў 10 высокаўраджайных гатункаў бульбы з добрымі смакавымі якасцямі і вялікім (да 26) адсоткам крухмалу: Агранамічны, Тэмп, Лошыцкі, Разварысты і іншыя.
Асноўныя працы Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфійАкадэмік АЛЬСМІК Пётр Іванавіч .
Сярод апублікаваных: Лучшие сорта картофеля для БССР. — Минск, 1948. Семеноводство и апробация картофеля в БССР. — Минск, 1948. Культура картофеля в Белорусской ССР.— Минск, 1953 (в соавт.). Бульба. 2-е изд. — Мінск, 1955 (в соавт.). Селекция картофеля в Белоруссии. — Минск, 1979. Физиология картофеля. — М., 1979 (в соавт.). Картофель: селекция, семеноводство, технология возделывания. — Минск, 1988.
Узнагароды Дзяржаўныя прэміі СССР 1951 і 1974 г. за вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1959, 1971, 1973), Дружбы народаў, «Знак Пашаны» (1987), залатым медалём імя І. В. Мічурына (1979), 4 залатымі і 3 сярэбранымі медалямі ВДНГ, шматлікімі медалямі СССР і БССР.
Літаратура
Петр Иванович Альсмик (К 100-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. агр. навук. 2007. № 1. Лысенко З. Основоположник отечественной школы селекции картофеля // Аграрная экономика. 2008. № 5.
Спасылкі
Пётр Іванавіч Альсмік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ