thumb|Садовых гномаў часцяком разглядаюць як кіч. Кіч, кітч ( — таннасць, безгустоўнасць) — стэрэатыпнае псеўдамастацтва, у якім асноўная ўвага надаецца экстравагантнасці вонкавага аблічча, крыклівасці яго элементаў. Як элемент масавай культуры — кропка максімальнага адыходу ад элементарных эстэтычных каштоўнасцяў і адначасова — адна з найбольш агрэсіўных праяў тэндэнцый прымітывізацыі і бульварызацыі ў папулярным мастацтве.
Паняцце ўзнікла ў XIX стагоддзі ў Германіі. Для кіча ўласцівая імітацыя форм, звязаных у масавай свядомасці з прэстыжнымі формамі культуры, фабрыкацыя прымітыўнай, разлічанай на вонкавы эфект пачуццёва-прыемнай прыгажосці. Існуе ў бальшыні галін культуры, але найбольшае пашырэнне атрымаў у жывапісе (напрыклад, «салонны» жывапіс), літаратуры (бульварная літаратура), эстраднай музыцы і розных формах бытавога аздаблення .
З 1960-х гадоў элементы кіча выкарыстоўваюць поп-арт і некаторыя кірункі постмадэрнізму.
Літаратура
Дадатковая літаратура
Бунеева, Д. Ю. Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі / Д. Ю. Бунеева. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — 242 с. : іл.
Спасылкі
Катэгорыя:Масавая культура