Паўлаград — горад у Днепрапятроўскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Паўлаградскага раёна. Плошча горада — 5,93 тыс. га. Размешчаны на рацэ Воўчай (басейн Дняпра). Насельніцтва горада — 110 000 жыхароў (2024 г.)

Атрымаў статус горада ў 1784 годзе.

З'яўляецца цэнтрам Заходняга Данбаса — каменнавугальнага басейна. Значная частка валавога прадукту прыпадае на здабычу вугалю. Прывабны сваім выгадным геаграфічным становішчам. Размешчаны на трасе Кіеў — Луганск — Ізварына, паміж Днепрапятроўскам і Данецкам. Аддаленасць ад абласных цэнтраў у межах 200 км: Дняпро — 75 км; Запарожжа — 102 км; Данецк — 194 км; Харкаў — 197 км; Палтава — 215 км.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы Іван Сяргеевіч Перахода (1907—1943) — Герой Савецкага Саюза Уладзімір Сяргеевіч Смятанін (1917—1944) — удзельнік Другай сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Днепрапятроўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Паўлаградскага раёна