Астравы Найцінгейл () — група з трох астравоў на поўдні Атлантыкі, якія ўваходзяць у склад архіпелага Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча — 3,4 кв. км.
Гісторыя Відавочна, астравы былі вядомыя ўжо ў XVI ст. партугальскім мараплаўцам, аднак упершыню аб іх паведамілі галандскія маракі ў 1656 г. У 1696 г. яны прадпрынялі першую высадку на самым буйным востраве. Пазней даследаваўся французамі і англічанамі. Назва Найцінгейл замацавалася за астравамі ў 1760 г. дзякуючы брытанскаму капітану Г. Найцінгейлу.
У 1816 г. Вялікабрытанія анэксіравала астравы.
У 1961 г. на востраве Найцінгейл ратаваліся ад вывяржэння вулкана жыхары вострава Трыстан-да-Кунья.
Прырода і геаграфія Астравы маюць вулканічнае паходжанне. Найбуйнейшы востраў Найцінгейл займае ўсяго 3,2 кв. км. Два суседніх малых вострава Мідл (Алекс) і Столценхоф — каля 0,1 кв. км. кожны.
Астравы насяляюць 3 млн пар марскіх птушак. Балота на востраве Найцінгейл мае статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).
Насельніцтва Сталага насельніцтва няма.
Спасылкі Прырода Эвакуацыя трыстанцаў
Катэгорыя:Трыстан-да-Кунья Катэгорыя:Незаселеныя астравы