Клешчаві́наКлешчавіна у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 335. (Ricínus) — монатыпны род кветкавых раслін з сямейства Малачайныя. Адзіны від — клешчавіна звычайная ().
Батанічнае апісанне
Шматгадовая дрэвападобная вечназялёная расліна (у культуры ва ўмовах умеранага клімату вырошчваецца як аднагадовая), вышынёй да 10 м. Сцябло прамое, галінастае, пустое ў сярэдзіне. Лісце на доўгіх чаранках, пальчата-радзельнае. Кветкі раздельнаполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — трохгнёздавая каробачка, у кожным гняздзе якой знаходзіцца адно бліскучае, стракатае семя.
Размнажаецца насеннем. ЯдавітаяСергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21.
Распаўсюджанне і экалогія Радзіма клешчавіны не вызначана, магчыма, Афрыка (Эфіопія). Натуралізавалася паўсюдна у трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў, дзе расце ў дзікім або паўкультурным выглядзе. Асноўныя цэнтры культуры — Індыя, Бразілія, Аргенціна, краіны Афрыкі, Кітай і Іран. У Егіпце яна разводзіцца ўжо больш за чатыры тысячы гадоў.
Клешчавіна звычайная () — святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф.
Выкарыстанне Алейная, лекавая і дэкаратыўная садовая расліна. У насенні клешчавіны атрымліваецца 48—55 % тлустага алею — рыцыны. Таксама маюцца атрутныя рэчывы (рыцын і рыцынін).
Літаратура
Спасылкі
Ricinus // The Plant List Genus: Ricinus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Клешчавіна на сайце USDA NRCS
Катэгорыя:Малачайныя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Алейныя культуры Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Расліны ў Бібліі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Тэхнічныя культуры