Ірландская рэспубліканская армія, ІРА (, ) — ірландская сепаратысцкая арганізацыя, мэтай якой з’яўляецца дасягненне незалежнасці Паўночнай Ірландыі ад Злучанага Каралеўства, у тым ліку — і галоўным чынам — уз’яднанне Паўночнай Ірландыі (часткі Ольстэра) з Рэспублікай Ірландыя.
ІРА ў сваёй дзейнасці абапіраецца на падтрымку часткі каталіцкага насельніцтва Паўночнай Ірландыі. Асноўнымі сваімі праціўнікамі лічыць прыхільнікаў захавання правінцыі ў складзе Злучанага Каралеўства.
Супрацьстаіць як брытанскім сілавым структурам, так і пратэстанцкім ваенізаваным групіроўкам (гл. «лаялізм Ольстэра»).
Гл. таксама ЭТА Армія вызвалення Косава
Крыніцы
Спасылкі Рускамоўны сайт аб ІРА і іншых рэспубліканскіх групоўках Паўночнай Ірландыі Сайт пра «Правадзейную Ірландскую Рэспубліканскую Армію»
Катэгорыя:Леварадыкальныя арганізацыі Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:Гісторыя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыя Ірландыі Катэгорыя:Нацыяналістычныя тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Ваенныя арганізацыі Катэгорыя:Палітыка Паўночнай Ірландыі