Медаль «За абарону Севастопаля» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 годаУказ Президиума Верховного Совета СССР «Об учреждении медалей «За оборону Ленинграда», «За оборону Одессы», «За оборону Севастополя» и «За оборону Сталинграда» и награждении этими медалями участников обороны Ленинграда, Одессы, Севастополя и Сталинграда» от 22 декабря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 декабря (№ 47 (206)). — С. 1.. Аўтар зацверджанага малюнка медалі - мастак Н. І. Маскалёў.

Медалём "За абарону Севастопаля" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Севастопаля - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Абарона Севастопаля доўжылася 250 дзён, з 30 кастрычніка 1941 года па 4 ліпеня 1942.

Медаль «За абарону Севастопаля» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Адэсы».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Севастопаля" ўзнагароджана прыблізна 52540 чалавек.

Спасылкі

Медалі і ордэны СССР

За абарону Севастопаля Катэгорыя:Гісторыя Севастопаля Катэгорыя:Узнагароджаныя медалем «За абарону Севастопаля»