Джордж Лукас (; ) — амерыканскі , , прадзюсар і мантажор, аўтар вядомай касмічнай сагі «Зорныя войны», адзін з аўтараў «Індыяны Джонса».
Біяграфія Нарадзіўся 14 мая 1944 года ў Мадэста (штат Каліфорнія). Скончыў кінафакультэт універсітэта Паўднёвай Каліфорніі. Першы фільм — 20-хвілінная караткаметражка «THX-1138» — заняў першае месца на Нацыянальным фестывалі студэнцкага кіно ў 1967 годзе.
Самай знакамітай працай Джорджа Лукаса з’яўляецца серыя фільмаў «Зорныя войны». Першая частка фільма з’явілася ў 1977 годзе. У ёй Джордж Лукас з’яўляўся рэжысёрам і сцэнарыстам, але пасля яе вырашыў скончыць рэжысёрскую дзейнасць, і ў наступных двух частках выконваў толькі працу прадзюсара і сцэнарыста. Тым не менш, у 1999 годзе ён вярнуўся да рэжысёрскай працы і зняў перадгісторыю сагі з трох фільмаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Мільярдэры ЗША