Артур Корнберг (анг. Arthur Kornberg; 3 сакавіка 1918, Бруклін, Нью-Ёрк — 26 кастрычніка 2007, Стэнфард, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў і Амерыканскага таварыства навукоўцаў-біёлагаў, а таксама замежны член Лонданскага каралеўскага навуковага таварыства.

Упершыню эксперыментальна зрабіў ферментатыўны сінтэз ДНК і РНК (Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1959) сумесна з Севера Ачоа).

Працы Корнберга адкрылі новыя напрамкі не толькі ў біяхіміі і генетыцы, але і ў лячэнні спадчынных захворванняў і рака.

Артур Корнберг вельмі шмат працаваў і ў старасці, памёр ад прастуднага захворвання.

Узнагароды Прэмія лабараторый Пола Льюіса па хіміі ферментаў Амерыканскага хімічнага таварыства (1951) Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне «за адкрыццё механізмаў біялагічнага сінтэзу рыбануклеінавай і дэзаксірыбануклеінавай кіслот» (1959) Прэмія за навуковыя дасягненні Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі (1968) Прэмія Люсі Уорт Джэймс Таварыства медыцынскай анкалогіі (1968) Прэмія Борда за медыцынскія даследаванні Асацыяцыі амерыканскіх медыцынскіх каледжаў (1968) Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1979)

Сям’я

Яго бацькамі былі Джозаф Корнберг і Лена Корнберг (Кац). Жонка — Сільві Рут Леві (з 1943) (памерла ў 1986 годзе) — праводзіла даследаванні ў галіне біяхіміі. Тры сыны: Роджэр Корнберг (лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2006), Томас Корнберг, Кенет Корнберг. Жонка — Шарлін Уолш Ліверынг (з 1988) (памерла ў 1995 годзе). Жонка — Кэралін Дыксан (са снежня 1998).

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.421

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Біяхімікі ЗША