Крамянчугскае вадасховішча () — адно з шасці буйных вадасховішчаў на Дняпры, размешчанае на цэнтральнай Украіне. Да яго прымыкаюць Чаркаская, Кіраваградская і Палтаўская вобласць. У яго ўпадаюць рэкі Сула, Рось і Тясмін.

Апісанне Крамянчугскае вадасховішча займае плошчу 2252 км² і ўтрымоўвае каля 13,5 км³ вады. Яго даўжыня 149 км пры максімальнай шырыні 28 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча — 28 м. Гэта самае вялікае па плошчы вадасховішча на Украіне. Мае вялікае значэнне для рыбалоўства, акрамя таго на яго берагах размешчаны вялікія прадпрыемствы па гадоўлі рыбы.

Збудаваная паміж 1959 і 1961 гадамі плаціна размешчана 15 км на захад ад Крэмэнчука паблізу Светлаводск, тут знаходзіцца буйная Крамянчугская ГЭС. Па версе плаціны праходзіць аўташаша.

Вадасховішча з’яўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вадасховішчы Украіны Катэгорыя:Дняпро