Крамянчугская магнітная анамалія — адзін з жалезарудных раёнаў Украіны (Палтаўская вобласць), на рацэ Дняпро.

Адкрыта ў 1928 годзе вядомым ленінградскім геолагам і геафізікам Андрэем Стронай і з’яўляецца працягам Крыварожскага жалезаруднага басейна - а менавіта паўночнай часткай Крыварожска-Крамянчугскй жалезаруднай паласы. Радовішчы магнетытавых кварцытаў да глыбіні 500 м з запасамі 4-4,5 млрд т. і багатых жалезных руд з разведанымі запасамі 220 млн т. Утрыманне жалеза ў кварцытах 25-40%, у багатых рудах 58%.

Літаратура

Катэгорыя:Палтаўская вобласць Катэгорыя:Радовішчы жалезных руд Катэгорыя:Радовішчы Украіны