КрапівáКрапіва ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.451 (Urtīca) — род кветкавых раслін сямейства крапіўныя. Сцёблы і лісце пакрытыя пякучымі валасінкамі (якія далі лацінскую назву: — «пяку»).
Арэал
Расце, у асноўным, у зоне ўмеранага клімату ў Паўночным і (радзей) Паўднёвым паўшар’ях. У Беларусі 5 відаў: найбольш распаўсюджаны і . Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу — . Таксама сустракаюцца і .
Ужыванне Шэраг відаў прымяняюць у медыцыне і можа ўжываць у ежу (крапіва двухдомная, крапіва пякучая) і на корм жывёле.
Крапіву выкарыстоўваюць для гатавання салат, супоў, соусаў, начынку для піражкоў, а таксама соляць і квасяць. Маладыя далікатныя суквецці заварваюць як гарбату, сушаць. Крапіву ўжываюць таксама пры доглядзе валасоў, бо адвар крапівы дапамагае ад выпадання валасоў. Крапіву нарыхтоўваюць і выкарыстоўваюць у лясніцтвах для падкорму капытных (ласёў, аленяў, казуль, дзікоў і іншых) у зімовы час
Крапіва спрадвеку ўжываецца для вырабу прадметаў ужытку. З крапіўнага палатна на Русі і ў іншых краінах шылі трывалыя ветразі, а яшчэ — трывалыя мяшкі, чулы і кулі з грубай крапіўнай тканіны, «крапіўнікі». У Японіі крапіўны жгут у спалучэнні з шоўкам быў галоўным матэрыялам вырабу дарагіх самурайскіх даспехаў, са здзервянелых сцёблаў рабілі шчыты, а з наймацнейшага крапіўнага валакна, кручанага і нацёртага воскам, — цецівы для лукаў.
Валакно практычна з любога віду крапівы мае выдатныя якасці, якія дазваляюць крапіве канкурыраваць з лёнам і бавоўнай. «Пустазельныя» віды крапівы, якія растуць у Еўропе, даюць сыравіну для такой лёгкай, цёплай і гігіенічнай тканіны, як шавіёт«Сегодня (в Европе, прим.) крапивное полотно вырабатывается только в Югославии. Из него ткут шевиот, который высоко ценится на международном рынке» .. Герой рамана Віктара Гюго «Адрынутыя» Жан Вальжан, збег з катаргі і стаў фабрыкантам менавіта гэтай тканіны. Тканіна, якую робяць з рамі, кітайскай крапівы, па ўласцівасцях набліжаецца да шоўку«Частный корреспондент»: Тканый мир/Одежда от злых чар . Як сыравіна для вытворчасці адзення крапіва вядома чалавецтву тысячагоддзі. Але ёсць народы, якія аддаюць перавагу крапіўным тканінам перад усімі іншымі. З якім піетэтам ставяцца да лёну ў Еўропе, з такім самым ставіцца да крапівы ў Кітаі, Інданезіі, Філіпінах, Карэі, Японіі. Асобныя часткі карэйскага нацыянальнага касцюма не шыюць ні з якой іншай тканіныУ нас одежда, изготовленная из крапивного волокна, является национальной одеждой обских угров (ханты и манси).
У кветкаводстве апырскванне настоем крапівы выкарыстоўваецца для прафілактыкі сопкай расы і барацьбы з тлямі. Прыгатаванне: 500—700 грам свежай або 200 грам сухой сыравіны настойваюць суткі ў 5 л халоднай вады.
Раней з крапівы рабілі жоўтую фарбу.
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 53 віды:
Катэгорыя:Расліны ў Бібліі