Амялі́на (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Залескага сельсавета.
Размешчана ва ўсходняй мяжы раёна. Вышыня цэнтра населенага пункта над узроўнем мора парадку 162 метраўГлабальны даведнік . Тэлефонны код +375 1592, паштовы індэкс 231042Белпошта . Адлегласць да раённага цэнтра Смаргонь па аўтадарозе — каля 11 км, да цэнтра сельсавета аграгарадка Залессе па прамой — 1 км. Бліжэйшыя населеныя пункты — Алянец, Вётхава, Залессе.
Паводле перапісу насельніцтва вёскі ў 1999 годзе налічвала 83 жыхары«Дэмаграфічная ГІС сельскага насельніцтва Рэспублікі Беларусь» .
Паўночней вёскі праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння . Аўтадарогай (працягласцю 1200 метраў) Амеліна звязана з цэнтрам сельсавета — ЗалессемПералік аўтамабільных дарог з апорнай здольнасцю дарожнай вопраткі 10 тон і 6 тон на вось па Смаргонскаму ДРБУ 134 .
Этымалогія Названая ў гонар Амеліі — дочкі Міхала Клеафаса АгінскагаАгінскі ў Залессе .
Спасылкі
Катэгорыя:Залескі сельсавет (Смаргонскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна