Геадэ́зія — навука аб вызначэнні памераў, формы і гравітацыйнага поля Зямлі, вымярэнні аб’ектаў мясцовасці з мэтай стварэння картаў і планаў, правядзення праектна-вышуковых даследаванняў.

Геадэзія ўзнікла за некалькі тысячагоддзяў да н.э. Прасцейшыя геадэзічныя вымярэнні праводзіліся ў Вавілоне, Асірыі, Егіпце, Грэцыі і інш. З XVIII ст. праводзяцца градусныя вымярэнні формы і памеру Зямлі. У XIX стагоддзя на Беларусі геадэзічныя работы праводзілі М. Глушневіч, І. Ходзька. Начальнік трыангуляцыі заходніх тэрыторый Расіі І. І. Жылінскі кіраваў вымярэннем дугі паралелі 52 ° паўночнай шыраты.

Раздзелы геадэзіі Вышэйшая геадэзія — вывучае гравітацыйнае поле Зямлі і яе форму, тэорыю і метады пабудовы апорнай геадэзічнай сеткі. Інжынерная геадэзія — вывучае комплекс работ, якія выконваюцца пры праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі збудаванняў рознага прызначэння. Тапаграфія — арганізацыя і тэхналогія вымярэнняў на мясцовасці з мэтай стварэння планаў і карт. Касмічная геадэзія — вывучае форму Зямлі і метады вызначэння геаграфічных каардынат геадэзічных пунктаў на падставе назіранняў з дапамогай штучных спадарожнікаў. Уласна геадэзія, якая распрацоўвае спосабы і метады вымярэнняў, выкарыстоўваемых ў інжынернай справе.

Гл. таксама Астраномія Геаграфія Геафізіка Картаграфія Зваротная геадэзічная задача Прамая геадэзічная задача

Літаратура

Катэгорыя:Навукі аб Зямлі