Я́́гаднік (Vaccinium) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Апісанне
Вечназялёныя або лістападныя кусцікі. Вышыня да 60, часам да 90 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя, моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 ў пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада, чырвоная, сіняя, сіне-чорная, у некаторых відаў ядомая.
Арэал
Адрозніваеца больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі распаўсюджаны , , .
Класіфікацыя
Род падзяляюць на некалькі падродаў, якія, у сваю чаргу, дзеляць на секцыі: Падрод Oxycoccus Некаторымі батанікамі вылучаюцца ў асобны род Sect. Oxycoccus
Sect. Oxycoccoides
Падрод Vaccinium Sect. Batodendron
Sect. Brachyceratium
Sect. Bracteata
Sect. Ciliata
Sect. Cinctosandra
Sect. Conchophyllum
Sect. Cyanococcus
Sect. Eococcus
Sect. Epigynium
Sect. Galeopetalum
Sect. Hemimyrtillus
Sect. Koreanum
Sect. Myrtillus (з улікам sect. Macropelma)
Sect. Neurodesia
Sect. Oarianthe
Sect. Oreades
Sect. Pachyanthum
Sect. Polycodium
Sect. Pyxothamnus
Sect. Vaccinium
Sect. Vitis-idaea
Значэнне і выкарыстанне
Харчовыя і лекавыя расліны.
Літаратура Ягаднік // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.
Катэгорыя:Бруснічныя