Аляксей Гаўрылавіч Антонаў (, в. Вымна,  — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Заслужаны ўрач БССР (1968).

Біяграфія У 1948 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1948 г. загадчык Высачанскага ўрачэбнага ўчастка, з 1958 г. галоўны ўрач Высачанскай участковай бальніцы Лёзненскага раёна. З 1962 г. член КПСС. Званне «Героя Сацыялістычнай Працы» прысвоена за заслугі ў развіцці народнай аховы здароўя. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання (1980—1984 гг.). Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Жыў у г. Высачаны (Лёзненскі раён, Віцебскай вобласці).

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС