__NOTOC__
2 сакавіка — шэсцьдзесят першы (шэсцьдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 986: Людовік V стаў адзіным каралём Заходне-Франкскага каралеўства. Ён быў апошнім прадстаўніком дынастыі Каралінгаў. 1606: Адкрыты востраў Суэйнс у Ціхім акіяне. 1807: Забарона Кангрэсам ЗША ўвозу нявольнікаў. 1836: Абвяшчэнне незалежнасці Тэхаса ад Мексікі. 1855: Аляксандр II становіцца імператарам Расіі. 1939: Пачатак пантыфікату Папы Рымскага Пія XII. 1975: Здарэнне з цісканінай на пешаходным мосце ў Гомелі. 1982: Пачалася вайна паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай з-за Фалклендскіх астравоў. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай. 1994: Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання. 2026: МУС Беларусі прызнала Вейшнорыю «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Нарадзіліся 1459: Адрыян VI, Папа Рымскі (пам. 14.9.1523) 1562: Крыштаф Дарагастайскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, доктар медыцыны (пам. 3.8.1615) 1642: Клаўдзіа Каэльё, іспанскі мастак 1707: Луі-Мішэль ван Лоа, французскі жывапісец 1793: Сэм Х’юстан, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1800: Яўген Баратынскі, рускі паэт 1824: Бедржых Сметана, чэшскі кампазітар, піяніст і дырыжор (пам. 12.5.1884) 1824: Канстанцін Ушынскі, рускі педагог 1829: Альфрэд Брэм, нямецкі заолаг 1859: Шолам-Алейхем, яўрэйскi пiсьменнiк (пам. 13.5.1916) 1896: Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец (пам. 1941) 1918: Алесь Бачыла, беларускі паэт (пам. 1983) 1924: Міхаэль Села, ізраільскі вучоны ў галіне хімічнай імуналогіі 1926: Валеры Жыскар д’Эстэн, прэзідэнт Францыі ў 1974—1981 гг. 1931: Абдэль Азіз Бутэфліка, прэзідэнт Алжыра 1931: Міхаіл Гарбачоў, прэзідэнт СССР 1931: Леніна Міронава, беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца 1938: Вячаслаў Зайцаў, расійскi мадэльер 1938: Рыкарда Лагас, 33-і прэзідэнт Чылі 1942: Лу Рыд, амерыканскі музыкант 1963: Энтані Албаніз, прэм'ер-міністр Аўстраліі 1968: Дэніел Крэйг, англійскі акцёр 1973: Дзеян Бодзірага, сербскі баскетбаліст
Памерлі 1603: Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі 1758: Іаган Баптыст Цымерман, нямецкі мастак 1840: Генрых Вільгельм Матэўс Ольберс, нямецкі астраном 1855: Мікалай I, расійскі імператар 1895: Берта Марызо, французская мастачка 2009: Жуан Бернарду Віейра, прэзідэнт Гвінеі-Бісау 2014: Рыгор Барадулін, беларускі паэт, эсэіст, перакладчык 2018: Георгій Васілевіч Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык
Святкуюць
, — Дзень сялян. , Тэхас, — Дзень незалежнасці. , — Дзень перамогі ў бітве пры Адуа (1896 год). 302