Уладзімір Маісеевіч Антановіч (, — ) — адзін з кіраўнікоў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны..
Член КПСС з 1937 года. Удзельнік абароны Кіева ў 1941 годзе. У партызанах са студзеня 1942 года: камандзір групы, атрада, у жніўні-лістападзе 1943 года — партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 года — партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава. Адначасова член Ленінскага, Лагішынскага падпольных РК КП(б)Б. Пасля вайны на гаспадарчай рабоце.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны