Максі́м Анто́навіч Антаню́к (, в. Мацы, Кобрынскі раён — ) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1940).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Мацы, цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь у сялянскай сям’і.

Служыў у Рускай імператарскай арміі з 1915. года па 1917, курсант 3-й Маскоўскай школы прапаршчыкаў, паручнік. Ваяваў у баях Першай сусветнай вайны на Паўночным фронце.

У Чырвонай гвардыі з 1917 года. У Чырвонай Арміі з 1918 года. Член РКП(б) з 1918 года.

У Грамадзянскую вайну М. А. Антанюк начальнік тапаграфічнага аддзела, памочнік і начальнік баявога ўчастка, ваенны прадстаўнік Рэўваенсавета, камандзір 7-га Нежынскага палка, брыгады 44-й стралковай дывізіі, Мазырскай групы войскаў. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921 і 1924).

У міжваенны перыяд з ліпеня 1924 года да кастрычніка 1930 года паслядоўна камандаваў 4-й Туркестанскай, 5-й Віцебскай імя Чэхаславацкага пралетарыяту, 3-й Крымскай стралковымі дывізіямі. З кастрычніка 1930 года па люты 1931 года — выкладчык Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. З лютага 1931 — камандзір і ваенкам 8-га стралковага корпуса ва Украінскай ваеннай акрузе. 20 лістапада 1935 года М. А. Антанюку прысвоена званне камкораПриказ Народного комиссара обороны Союза ССР от 20.11.1935 № 2395 «По личному составу армии» . З чэрвеня 1937 года — камандуючы войскамі Сібірскай ваеннай акругі. У чэрвені 1938 года рэпрэсаваны па паказаннях былога каменданта Крамля П. П. Ткалуна, вызвалены ад пасады камандуючага СібВА з накiраваннем у распараджэнні Упраўлення па каманднага складу. Палажэнне М. А. Антанюка пагаршалася тым, што яго малодшы брат, капітан, таксама быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам. З вялікай цяжкасцю яму ўдалося апраўдацца, і ў снежні 1938 года ён атрымаў прызначэнне выкладчыкам тактыкі ў Ваеннай акадэміі імя М. В. ФрунзэН. С. Черушев 1937 год: Элита Красной Армии на голгофе. — М.: Вече, 2003. З чэрвеня 1940 года — начальнік пяхоты РСЧА. 4 чэрвеня 1940 года М. А. Антанюку прысвоена званне генерал-лейтэнантПостановление СНК СССР от 4.06.1940 № 945. З 2 жніўня 1940 года — намеснік генерал-інспектара пяхоты РСЧА.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны займаўся камплектаваннем, фарміраваннем і расфармаванне стралковых і кавалерыйскіх злучэнняў, падрыхтоўкай маршавага папаўнення. Са жніўня 1941 года камандуючы Петразаводскай аператыўнай групай войскаў 7-й арміі, а з верасня — 48-й арміяй Ленінградскага фронту, якая пад ударамі праўзыходных сіл суперніка вяла баі ў раёне горада Шлісельбург, 14 верасня палявое ўпраўленне арміі расфармавана, а М. А. Антанюк прызначаны камандуючым групай войскаў 54-й арміі Ленінградскага фронту на мгінскім кірунку. З кастрычніка 1941 г. знаходзіўся ў распараджэнні Маршала Савецкага Саюза К. Я. Варашылава, які здаў камандаванне войскамі Ленінградскага фронту генералу арміі Г. К. Жукаву. З чэрвеня 1942 года М. А. Антанюк — камандуючы 60-й арміяй, якая была створана на базе 3-й рэзервовай арміі. З верасня 1942 года — намеснік, затым камандуючы 2-й рэзервовай арміяй Стаўкі ВГК. З красавіка 1943 года намеснік камандуючага войскамі Стэпавай ваеннай акругі (з 10 ліпеня 1943 — Стэпавы фронт). У гэтай пасадзе М. А. Антанюк прарабіў вялікую працу па падрыхтоўцы войскаў да маючых адбыцца баявых дзеянняў, праявіўшы высокія арганізатарскія здольнасці, цвёрдую волю і рашучасць у выкананні задач, пастаўленых камандуючым войскамі фронту. Гэта дазволіла войскам фронту паспяхова дзейнічаць у Белгародска-Харкаўскай наступальнай аперацыі і вызваленні гарадоў Белгарад і Харкаў. З кастрычніка 1943 М. А. Антанюк — памочнік камандуючага войскамі Прыбалтыйскага (з 20 кастрычніка 2-га Прыбалтыйскага) фронту, войскі левага крыла якога ва ўзаемадзеянні з 1-м Прыбалтыйскім фронтам вялі наступ на Віцебска-Полацкім кірунку. У студзені-лютым 1944 года фронт удзельнічаў у Ленінградска-Наўгародскай наступальнай аперацыі. Надыходам ў раёне Навасакольнікаў войскі фронту скавалі 16-ю нямецкую армію і не дапусцілі перакідання яе сіл пад Ленінград і Ноўгарад. У ходзе Стараруска-Наваржэўскай аперацыі яны прасунуліся на 110—160 км і выйшлі на подступы да Вострава, Пушкінскі Гарам, Ідрыцы. У ліпені 1944 года войскі фронту правялі Режыцка-Дзвінскую аперацыю і прасунуліся на захад да 200 км. Ва ўпраўленні войскамі камандуючаму фронтам падчас аперацый актыўную дапамогу аказваў М. А. Антанюк.

Пасля вайны з кастрычніка 1945 года па май 1946 года — намеснік камандуючага войскамі Львоўскай ваеннай акругі па вышэйшым навучальным установам. З 1947 года ў адстаўцы.

Памёр 30 ліпеня 1961 года ў Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках.

Узнагароды Ордэн Леніна Тры ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені замежныя ордэны

Літаратура Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 14—15. — ISBN 5-86090-113-5.

Спасылкі Сайт военно-патриотического клуба «Память» Список награждённых орденом Красного Знамени РСФСР и почётным революционным оружием

Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Камандуючыя Сібірскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ