thumb|300px|Крэйсер Аўрора Крэйсер (нідэрл. kruiser - крейсіраваць, плаваць па вызначаным маршруце) — клас баявых надводных караблёў, здольных выконваць задачы незалежна ад асноўнага флоту, сярод якіх можа быць барацьба з лёгкімі сіламі флоту і гандлёвымі судамі суперніка, абарона злучэнняў баявых караблёў і канвояў судоў, агнявая падтрымка прыморскіх флангаў сухапутных войскаў і забеспячэнне высадкі марскіх дэсантаў, пастаноўка мінных загарод і іншыя. З другой паловы XX стагоддзя тэндэнцыя да ўзбуйнення баявых злучэнняў для забеспячэння абароны ад авіяцыі праціўніка і спецыялізацыя судоў для выканання пэўных задач прывяла да практычнага знікнення караблёў агульнага прызначэння, якімі з'яўляюцца крэйсеры, з флатоў шматлікіх краін. Толькі ваенна-марскія сілы ЗША, Расіі і Перу выкарыстоўваюць іх у цяперашні час.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.535

Гл. таксама Браняпалубны крэйсер Браняносны крэйсер Мінны крэйсер Крэйсер-скаўт Лінейны крэйсер Цяжкі крэйсер Лёгкі крэйсер Гідракрэйсер Ракетны крэйсер Падводны крэйсер Дапаможны крэйсер Крэйсер ППА Супрацьлодачны крэйсер іншае Рэйдар Фрэгат — карабель эпохі паруснікаў, які часцей іншых выконваў крэйсерскія функцыі Падводны крэйсер Крэйсерская вайна

Спасылкі

List of cruisers

Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў *