О́тамар Крэ́йча (; 23 лістапада 1921, Скрышаў, Край Высачына — 6 лістапада 2009, Прага) — чэшскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, легенда нацыянальнага тэатра. Заслужаны артыст Чэхіі (1958).
Біяграфія На сцэне з 1940 года. У 1946—1951 гадах акцёр пражскага Тэатра на Вінаградах. У 1960-я гг. ўзначальваў чэшскі тэатральны авангард. У 1956—1961 гадах галоўны рэжысёр Нацыянальнага тэатра ў Празе, у 1965—1912 гадах арганізатар і кіраўнік «Тэатра за бранаў».
Пасля 1968 года, калі падпісаў петыцыю «Дзве тысячы слоў», падвергнуўся рэзкай ідэалагічнай крытыцы, адхілены ад кіраўніцтва тэатрам, у 1972 годзе быў зачынены і сам тэатр. Пад ціскам сусветнай грамадскай думкі быў выпушчаны ўладамі за мяжу, ставіў спектаклі ў Аўстрыі, Італіі, Бельгіі, Францыі, ФРГ, Фінляндыі, Швецыі. Вярнуўся на радзіму пасля Аксамітнай рэвалюцыі. У 1991 годзе адкрыў «Тэатр за бранаў-2», у якім працаваў да канца жыцця.
Творчасць Сярод роляў: Сірано дэ Бержарак ( Растана), Дон Жуан ( Мальера), Фёдар Пратасаў («» Л. Талстога), Самазванец («» А. Пушкіна) і інш. Паставіў п’есы А. Чэхава («», «Тры сястры»), у т.л. ў Германіі, Швейцарыі, Італіі. Рэжысёрскай творчасці Крэйчы ўласцівы лірызм, схільнасць да аналізу, дакладнасць думкі.
Прызнанне Прэмія Пірандэла (1978). Кавалер Ордэна мастацтваў і літаратуры (1978). Медаль ўрада Чэхіі За заслугі (1998). Прэмія Станіслаўскага (1999) і многія іншыя ўзнагароды. Ганаровы доктар Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе (2002).
Літаратура Крэйча Атамар. Černý J. Otomar Krejča. Praha: Orbis, 1964 Otomar Krejča et le theatre Za Branou de Prague. Lausanne: La Cité, 1972
Спасылкі
У Слоўніку тэатра На сайце IMDB
Катэгорыя:Акцёры Чэхіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Чэхіі Катэгорыя:Дысідэнты Чэхаславакіі Катэгорыя:Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра (Прага) Катэгорыя:Постаці Тэатра на Вінаградах Катэгорыя:Постаці Тэатра за бранаў