Казі́меж Фе́лікс Кумане́цкі (; , г. , Польшча — ) — польскі філолаг, гісторык антычнасці. Член Польскай АН у Кракаве (1950), Польскай АН (1961).

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1926). 3 1936 прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. У II сусветную вайну ўдзельнічаў у сістэме падпольнага навучання, палітычных і ваенных падпольных арганізацыях.

Даследаваў гісторыю і культуру антычнасці, новалацінкую літаратуру. Аўтар прац «Гісторыя культуры старажытных Грэцыі і Рыма» (1955), «Цыцэрон і яго сучаснікі» (1959), «Рымская літаратура — цыцэронаўскі перыяд» (1977) і інш. Перакладаў творы Салюстыя, Фукідыда, Вітрувія.

Выбраная бібліяграфія Podanie o Wandzie w świetle źródeł starożytnych (1926) Gatunki literackie poezji greckiej (1946) O odnalezionej Retoryce Filipa Kallimacha (1948) Wergiliusz (1948) Tukidydes na tle epoki (1951) Wojna Peloponeska (1953) Twórczość poetycka Filipa Kallimacha (1953) Historia kultury starożytnej Grecji i Rzymu (1955) Słownik łacińsko-polski (1957) Cyceron i jego współcześni (1959) Literatura rzymska: okres cyceroński (1977)

Літаратура

Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў