Арсеній (Арсен) Дзіянісавіч Арсенка (, Новая Вадалага, Харкаўская вобласць — ) — беларускі і ўкраінскі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР (1944) і .
Біяграфія Скончыў у 1928 годзе . У 1928—1937 гадах працаваў у оперных тэатрах Харкава, Адэсы, у Вялікім тэатры СССР.
З 1937 года — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.
Памёр 30 жніўня 1945 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. У 1950 годзе на магіле пастаўлена стэла з выявай ліры і гарэльефам.
Творчасць Першы выканаўца галоўнай партыі ў операх «У пушчах Палесся» А. Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Андрэй). Таксама выконваў ролі Змітрака ў оперы «Міхась Падгорны» і Апанаса ў «Алесе» Я. К. ЦікоцкагаАРСЕНКО Арсен Дионисович . Сярод лепшых роляў класічнага рэпертуару: Фігаро («» Д. Расіні), Жэрмон і Рыгалета («Травіята» і «Рыгалета» Д. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага). Арсенка валодаў высокай вакальнай культурай, створаныя ім вобразы адрозніваліся арыгінальнасцю музычнай і сцэнічнай трактоўкі. Выступаў і як камерны спявак.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны