Міхаіл Васілевіч Арцёменка () — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)..

Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1922 года ў в. Малашкавічы Рагачоўскага павета Гомельскай губерні.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года — жывёлавод, з 1976 года — палявод саўгаса «1 мая» Рагачоўскага раёна. Член КПСС з 1967 года. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання (1967—1971).

Памёр 31 жніўня 2003 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі