«Карынтыянс» () — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу, Бразілія, заснаваны ў 1910 годзе. Сяміразовы чэмпіён Бразіліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразіліі, пераможца клубнага чэмпіянату свету (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібертадорэс (2012). Клуб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і іспанскага паходжання, у надзеі стварыць народны клуб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клубамі.
«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату свету па футболе 2014 года, у тым ліку матч адкрыцця. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 года. Сярод вядомых ігракоў клуба ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывеліну, Сакратэса, Віёлу і Рыкардынью.
Дасягненні Чэмпіён Бразіліі: 7 1990, 1998, 1999, 2005, 2011, 2015, 2017
Кубак Бразіліі: 3 1995, 2002, 2009
Суперкубак Бразіліі: 1 1991
Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 30 1914, 1916, 1922, 1923, 1924, 1928, 1929, 1930, 1937, 1938 1939, 1941, 1951, 1952, 1954, 1977, 1979, 1982, 1983, 1988 1995, 1997, 1999, 2001, 2003, 2009, 2013, 2017, 2018, 2019
Кубак Лібертадорэс: 1 2012
Рэкопа Паўднёвай Амерыкі: 1 2013
Клубны чэмпіянат свету: 2 2000, 2012
Спасылкі Афіцыйная старонка клуба
Карынтыянс