Нізо́к (, ) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Уздзенскага сельсавета.
У вёсцы захавалася ўнікальная забудова, якая па структуры ўзыходзіць да перыяду валочнай рэформы 1557. З аднаго боку тут размешчаны жылыя дамы, з процілеглага — гаспадарчыя пабудовыКуда в Беларуси нужно протоптать туристические тропы? .
У 1998 годзе ў серыі «Ведаць свой край Беларусь» выйшаў зборнік нарысаў Алеся Махнача «Нізок» пра вядомых людзей, якія нарадзіліся ў гэтай вёсцы.
Вядомыя асобы Л. Л. Арабей (1925—2015) — беларуская пісьменніца і літаратуразнавец К. Крапіва (1896—1991) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец У. Ткачоў (нар. 1947) — мастак, аўтар габелена «Музыка» ў Белдзяржфілармоніі, вітражоў «Песні Беларусі» і «Поры года» у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, станковых прац «Алегорыя лета», «У полі», «Памяці загінуўшых». А. М. Трус (1910—1989) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. П. Трус (1904—1929) — беларускі паэт П. Ф. Валожын (1915) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны
Крыніцы
Спасылкі
Вёска Нізок Году малой Родины посвящается // Мінскі абласны выканаўчы камітэт Вядомы асобы, ураджэнцы вёскі Нізок // Віртуальны музей Паўлюка Труса на сайце Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса
Катэгорыя:Уздзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна