Януш Крупскі (; году ў Любліне — пам. 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам) — польскі гісторык, актывіст дэмакратычнай апазіцыі ў камуністычнай Польшчы (PRL), грамадзянскі служачы.

Біяграфія У 1970—1975 г. ён быў студэнтам Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (KUL). У 1976 г. далучыўся да Клуба каталіцкай інтэлігенцыі ў Варшаве. У 1977—1988 г. рэдагаваў па-за цэнзураю незалежны часопіс «Spotkania». У 1980 г. пайшоў да ўлады у Савет рэгіёну арганізацыі «Салідарнасць» у Гданьску.

За яго працы неаднаразова пераследавалі і ахвярамі афіцэры дзяржаўнай «Службы бяспекі» (PRL). За часам Польскай Народнай Рэспублікі дзейнічаў у апазіцыіБіяграфія Януша Крупскага . Падчас ваеннага становішча ў Польшчы (1981—1983) быў інтэрнаваныСкан інфармацыя для маці Крупскага з 1982 г. . Быў выкрадзены ў пушчу «Kampinoska» (у сельскай мясцовасці «Truskaw»), яго трымалі тры супрацоўнікі незалежнай групы «D» Дэпартаменту IV (MSW) пад камандаваннем капітана Гжэгажа Піятроўскага. Затым зрабілі яму цяжкія апёкі з’едлівай вадкасцю 21 студзеня 1983 года, у тым ліку капітанам Гжэгажам Пятроўскім (пазнейшым забойцам ксяндза Ежы Папялушкі]])Успаміны Януша Крупскага . У выніку — атрымаў апёкі першай і другой ступені.

У 1990—1992 г. ён быў дырэктарам выдання «Editions Spotkania». Ён таксама прыняў удзел у рабоце парламенцкай камісіі па расследаванні наступстваў надзвычайнага ваеннага становішча і Канстытуцыйнай камісіі падсправаздачнасці. З 1993 г. меў сваё выдавецтва «Krupski i S-ka». З 2000 г. па 2006 г. ён займаў пасаду намесніка прэзідэнта Інстытута нацыянальнай памяці. 19 мая 2006 г. прызначаны кіраўніком Упраўлення па ветэранах і рэпрэсаваных асобах. Загінуў 10 красавіка 2010 г. ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Праз дзесяць дзён быў пахаваны ў квартале ваенных могілак «Павязкі» ў Варшаве. 16 красавіка 2010 г. пасмяротна ўзнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Адраджэння ПольшчыKomunikat Nr 163/VI kad. .

Асабістае жыццё Януш Крупскі быў жанаты, меў сем дзяцей: Пётра, Павел, Фама, Лука, Ян, Марыя і Тэрэза . Жыў у Градзіску-Мазавецкім. Быў чальцом Таварыства свабоды слова.

Спасылкі

Nota biograficzna w Słowniku opozycji PRL 1956—1989 «Żrący płyn kapitana Piotrowskiego» Janusz Krupski (дата доступу 30 Красавіка 2010}

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў Смаленскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Пахаваныя ў Варшаве