Аўгусці́н Кентэрберы́йскі (, ; ) — бенедыкцінскі манах, першы архібіскуп Кентэрберыйскі. Увайшоў у гісторыю як «апостал англічан» і заснавальнік Хрысціянскай Царквы на тэрыторыі АнглііDelaney Dictionary of Saints P. 67—68 . Сучасная Царква Англіі лічыць сябе законнай правапераемніцай архібіскупскай кафедры, якую заснаваў Аўгусцін. Каталіцкая Царква аспрэчвае гэта.

Быў прыёрам манастыра святога Андрэя ў Рыме, у 595 годзе Папа Рымскі Грыгорый I прызначыў яго кіраўніком місіі ў Брытанію, вядомай як , у каралеўства Кент, з мэтай перавярнуць у хрысціянства паганскага караля Этэльберта. Пасля атрымання дазволу пасяліцца ў Кентэрберы Аўгусціну ўдалося ахрысціць караля і тысячы яго падданых. Аўгусцін заснаваў манастыр за гарадскімі сценамі і ў 601 годзе быў прызначаны архібіскупам. У 604 годзе іншыя рымска-каталіцкія біскупы асталяваліся ў Лондане і Рочэстэры, і была створана школа, дзе навучаліся англасаксонскія святары і місіянеры.

У канцы жыцця ён займаўся ўмацаваннем рымскай іерархіі ў Англіі, аднак не змог пераканаць кельцкіх біскупаў падпарадкавацца сваёй уладзе, нягледзячы на сталую падтрымку Папы. Таксама падрыхтаваў прысвячэнне свайго пераемніка — Лаўрэнція Кентэрберыйскага. Неўзабаве пасля смерці ў 604 годзе Аўгусцін Кентэрберыйскі быў прылічаны да ліку святых.

Паслядоўнікі Аўгусціна не пакінулі пісьмовых сведчанняў, адзінымі прыжыццёвымі крыніцамі з’яўляюцца лісты Папы Грыгорыя. Праз сто гадоў пасля яго смерці бенедыкцінскі манах Беда Вялебны сабраў астатнія звесткі пра першага архібіскупа і ўключыў іх у сваю «Царкоўную гісторыю народа англаў»Stenton Anglo-Saxon England P. 104 .

Перадгісторыя К 300 году некаторыя брытанцы ўжо былі хрысціянамі, і нават адзін з ерасіархаў, Пелагій, быў брытанцам. У 314 годзе Брытанія паслала трох біскупаў на Арльскі сабор, а ў 396 годзе гальскі біскуп ездзіў на востраў, каб дапамагчы вырашыць «дысцыплінарныя пытанні»Frend «Roman Britain» Cross Goes North P. 80—81 . Знойдзеныя археолагамі артэфакты сведчаць аб узрастаючай прысутнасці хрысціян у Брытаніі яшчэ да 360 годаFrend «Roman Britain» Cross Goes North P. 82—86 . Доказамі захавання хрысціянства ва ўсходняй Англіі з’яўляюцца таксама культ святога Альбана і захаванне слова «eccles» (ад лацінскага слова ecclesia, царква) у геаграфічных назвахYorke Conversion of Britain P. 121 .

Пасля вываду рымскіх легіёнаў з Брытаніі ў 410 годзе жыхары вострава былі вымушаны абараняцца ад нападаў саксаў, і ў паўднёвай частцы вострава пасяліліся язычнікі. У той жа час заходняя частка Брытаніі па-за англасаксонскімі каралеўствамі заставалася хрысціянскай, хоць і развівалася ў адрыве ад Рыма пад уплывам місіянераў з ІрландыіHindley, Brief History of the Anglo-Saxons, P. 3—9. і была засяроджана вакол кляштароў, а не вакол епархій. Кельцкая царква таксама адрознівалася ад рымскай царквы ў метадзе разліку даты Вялікдня і ў форме танзуры ў святароўMayr-Harting, The Coming of Christianity, P. 78—93 Гл. Yorke Conversion of Britain P. 115—118 для абмеркавання пытання «кельцкай царквы». .

Дагэтуль невядома, ці спрабавалі мясцовыя святары прапаведаваць хрысціянства англасаксамStenton Anglo-Saxon England P. 102 , але падчас набегаў саксы і роднасныя ім плямёны знішчалі рэшткі рымскай цывілізацыі, у тым ліку і цэрквыKirby Earliest English Kings P. 23 .

Ва ўсякім разе, яшчэ да прыбыцця Аўгусціна ў Кенце пражывалі малалікія нашчадкі хрысціян з Рымскай імперыіMayr-Harting The Coming of Christianity P. 32—33 , якія амаль не пакінулі літаратурных слядоўFrend «Roman Britain» Cross Goes North P. 79 .

Місія

Матывы

На гэтым фоне ў 595 годзе Папа Грыгорый I паслаў місію ў Кент, якую часта называюць «Грыгарыянскай», з мэтай перавярнуць англасаксаў у хрысціянстваJones «Gregorian Mission» Speculum .

Магчыма, што выбар упаў на каралеўства Кент і яго караля Этэльберта I з-за нейтральнага стаўлення апошняга да хрысціянства. Этэльберт яшчэ да 588 годаStenton Anglo-Saxon England P. 105—106 (па іншых сведчаннях да 560 года) ажаніўся з хрысціянскай прынцэсай Бертай, дачкой Харыберта I, аднаго з меравінгскіх каралёў франкаў. Берта прывезла з сабой у Кент капелана ЛюдхардаNelson «Bertha (b. c.565, d. in or after 601)» Oxford Dictionary of National Biography , з якім яны аднавілі разбураную рымскую царквуHindley Brief History of the Anglo-Saxons P. 33—36 (магчыма, што гэта сучасная Царква Святога Марціна) у Кентэрберы. Этэльберт быў язычнікам, але дазваляў жонцы вызнаваць іншую веру і, хутчэй за ўсё, пад яе ўплывам, як піша біёграф Берты, папрасіў Папу Грыгорыя прыслаць місіянераў.

Гісторык Іан Вуд лічыць, што ініцыятыва правядзення місіі зыходзіла ад кенцкага двараWood «Mission of Augustine of Canterbury» Speculum P. 9—10 , а іншыя гісторыкі, што яе ініцыяваў сам Папа. Так, Беда Вялебны апавядае, што Папа Грыгорый убачыў светлавалосых рабоў з Брытаніі на рымскім рынку і вырашыў перавярнуць гэты народ у хрысціянстваMayr-Harting The Coming of Christianity P. 57—59 .

Іншай магчымай прычынай была ўзрастаючая ўлада каралеўства Кент і яго караля. Пасля смерці караля Уэсекса Кеўліна ў 592 годзе Этэльберт стаў брэтвальдам — вярхоўным англасаксонскім кіраўніком. Беда піша, што Этэльберт панаваў над землямі на поўдзень ад ракі Хамбер, на мяжы з франкамі. Абедзве дзяржавы паспяхова гандлявалі адна з адной, і розніца ў мове, мяркуючы па ўсім, была нязначная — для перакладу пропаведзяў саксам місіянеры наймалі франкаў. Нарэшце, Кент быў блізкі да хрысціянскіх абласцей франкаў на кантыненцеBrooks Early History of the Church of Canterbury P. 6—7 . Існуе некалькі сведчанняў, уключаючы і лісты Папы Грыгорыя франкскім каралям, што некаторыя з франкаў гандлявалі з каралеўствамі ў паўднёвай Брытаніі. Пра культурны ўплыў франкаў сведчаць і некаторыя археалагічныя знаходкі на тэрыторыі АнглііKirby Earliest English Kings P. 27 .

Але, хутчэй за ўсё, прычынай місіі паслужылі магчымасць набыцця новых правінцый, якія прызнаюць уладу папства, і жаданне паўплываць на маладую Кенцкую дзяржаву. Магчыма таксама, што ідэя пачаць місію з’явілася пасля паспяховых спроб схілення да каталіцтва лангабардаўMayr-Harting «Augustine [St Augustine] (d. 604)» Oxford Dictionary of National Biography .

Арганізацыя

У 595 годзе Папа Грыгорый прызначыў Аўгусціна, які быў прыёрам кляштара Святога Андрэя ў Рыме, главой місіі ў Кент. Папа абраў манахаў для суправаджэння і адправіў лісты з просьбай аб падтрымцы да франкскіх біскупаў і каралёў: Тэадорыха II, караля Бургундыі, Тэадэберта II, караля Аўстразіі, а таксама іх бабкі Брунгільды. У адным з лістоў Папа падзякаваў таксама каралю Нейстрыі Хлатару II за дапамогу. Некаторыя з гэтых лістоў захаваліся і знаходзяцца ў гэты момант у Рыме. Франкскія біскупы адказалі на просьбу практычнай падтрымкай і, спадзяючыся ўзмацніць уплыў на караля Этэльберта і заваяваць яго даверWood «Mission of Augustine of Canterbury» Speculum P. 9 , дадалі да групы перакладчыкаў і франкскіх святароўBrooks Early History of the Church of Canterbury P. 4—5 . Такім чынам, Папа падстрахаваў групу місіянераў, спадзяючыся, што Этэльберт не прагоніць франкаў — народ сваёй жонкі.

Чаму менавіта Аўгусцін быў прызначаны главой місіі, застаецца няясным. Вядома толькі, што Аўгусцін быў начытаны: у адным з лістоў Этэльберту Папа Грыгорый хваліць яго за веданне Бібліі. Іншай яго якасцю былі добрыя арганізатарскія здольнасці: падчас свайго прыёрства ў Рыме Аўгусцін кіраваў паўсядзённай дзейнасцю абацтва.

Падарожжа

У дарозе Аўгусціна суправаджалі Лаўрэнцій Кентэрберыйскі, яго будучы пераемнік, і яшчэ каля сарака спадарожнікаў, у большасці манахі. Неўзабаве пасля ад’езду місіянеры вырашылі вярнуцца і паслалі Аўгусціна назад ў Рым за дазволам Папы. Грыгорый адмовіў у просьбе і, напісаўшы падбадзёрваючыя лісты місіянерам, адправіў Аўгусціна назадBlair An Introduction to Anglo-Saxon England P. 116—117 , і ў 597 годзе Аўгусцін і яго спадарожнікі высадзіліся на востраве Тэнет у каралеўстве Кент, а потым пайшлі ў Кентэрберы.

Першыя поспехі

Масавыя хрышчэнні

Неўзабаве пасля прыбыцця кароль Этэльберт дазволіў місіянерам сяліцца і прапаведаваць у сталіцы, Кентэрберы, і выкарыстоўваць для службаў царкву Святога МарцінаFletcher The Barbarian Conversion P. 116—117 . Стаўшы, такім чынам, англійскім біскупам, падчас масавага хрышчэння на Ражство 597 года Аўгусцін перавярнуў у хрысціянства большасць падданых Этэльберта.

У лісце 598 года Патрыярху Александрыйскаму Папа Грыгорый пісаў, што Аўгусцін ахрысціў больш за дзесяць тысяч язычнікаў. І хоць колькасць новаперавернутых можа быць перабольшана, ясна, што масавае хрышчэнне адбылося.

Хрышчэнне караля Этэльберта

Ні гісторык Беда, ні Папа Грыгорый не згадваюць дату хрышчэння ЭтэльбертаWood «Mission of Augustine of Canterbury» Speculum P. 11 , якая, верагодна, адбылася ў 597 годзе. У Сярэднявеччы масавыя пераварочванні ў хрысціянства патрабавалі папярэдняга хрышчэння кіраўніка, а Аўгусцін на працягу першага года перавярнуў у хрысціянства мноства падданых караля. Акрамя таго, ужо ў 601 годзе Папа Грыгорый у лісце зваў Этэльберта сваім сынам і згадваў яго хрышчэнне. Пазнейшая крыніца, летапісец XV стагоддзя Томас Эльмгем, лічыць датай хрышчэння караля 2 чэрвеня 597 года (Дзень Святой Тройцы), і хоць іншых доказаў гэтаму сцвярджэнню нямаBrooks Early History of the Church of Canterbury P. 8—9 , дата, хутчэй за ўсё, дакладная. Так, у лісце ад чэрвеня 598 года Аўгусцін згадвае пра шэраг хрышчэнняў, але імя караля не называецца. Ва ўсякім разе, у 601 годзе кароль ужо быў хрышчоныKirby Earliest English Kings P. 28 , і, як вынік, уплыў франкаў на паўднёвыя каралеўствы Брытаніі аслабKirby Earliest English Kings P. 29 .

Аднаўленне царквы

Беда распавядае, што Аўгусцін пры падтрымцы караля Этэльберта «аднавіў» царкву, пабудаваную рымскімі хрысціянамі ў Кентэрберы. Ці меў на ўвазе Беда, што Аўгусцін сапраўды аднавіў царкву ці проста зноў асвяціў будынак, застаецца невядомым. Археалагічныя сведчанні падтрымліваюць апошнюю версію: у 1973 годзе на поўдзені ад цяперашняга Кентэрберыйскага сабора былі выяўлены рэшткі будынка з бакавымі прыбудовамі рымска-брытанскага перыядуBrooks Early History of the Church of Canterbury P. 50 .

Неўзабаве пасля прыбыцця з дазволу караля Аўгусцін заснаваў кляштар Святых Пятра і Паўла, які стаў пасля Абацтвам Святога АўгусцінаBlair Church in Anglo-Saxon Society P. 61—62 . Сцвярджаюць, што кляштар прытрымліваўся статута святога Бенедыкта і быў першым бенедыкцінскім абацтвам па-за межамі Італіі, хоць доказаў гэта сцвярджэнне не маеLawrence Medieval Monasticism P. 55 .

Таксама Аўгусцін заснаваў у Кентэрберы новую епархію, хоць застаецца няясным, калі ён прыняў сан біскупа. Беда піша, што Аўгусцін прыняў сан ад франкскага архібіскупа Этэрыі ў Арлі адразу пасля хрышчэння Этэльберта. Аднак у лісце ад верасня 597 года Папа называе Аўгусціна біскупам, а ў іншым, праз дзесяць месяцаў, піша, што Аўгусцін прыняў сан па яго загаду ад германскіх біскупаўBrooks Early History of the Church of Canterbury P. 5 .

Далейшыя поспехі

Распаўсюджванне веры

Пасля масавых хрышчэнняў Аўгусцін накіраваў Лаўрэнція ў Рым з дакладам аб сваіх поспехах. Беда піша, што ў лісце Аўгусцін таксама прасіў у Грыгорыя парадыStenton Anglo-Saxon England P. 106 па арганізацыі царквы, пакараннях за рабаванне, правілах шлюбу, асвячэнню біскупаў і, акрамя таго, адносінам паміж цэрквамі Брытаніі і Галіі, хрышчэнню нованароджаных і часу прычасця і імшыБеда «Царкоўная гісторыя народаў англаў» 1:27 . У 601 годзе з Рыма былі пасланы новыя місіянеры, якія даставілі палій для Аўгусціна, які быў сімвалам сану архібіскупа, і дарункі: свяшчэнныя сасуды, царкоўныя ўборы, мошчы і кнігі, змест якіх невядомы. Магчыма, кнігі датычыліся літургіі і былі напісаны ў гэты ж час. Якой менавіта літургіі прытрымліваўся Аўгусцін у Англіі, няясна, але несумненна гэта адна з лацінскіх літургічных форм, распаўсюджаных у тыя гады ў РымеMayr-Harting Coming of Christianity P. 173—174 .