Іван Андрэевіч Крумін (, — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (30.03.1943).
Біяграфія І. А. Крумінь нарадзіўся у горадзе Гарадок Віцебскай губерні. Пасля заканчэння школы сялянскай моладзі ў 1930 годзе паступіў у Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў бухгалтарам. У Чырвонай Арміі са жніўня 1941 года. На фронце з лістапада 1942 ода пасля заканчэння мінамётнага вучылішча. Удзельнічаў у баях на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах, у вызваленні Курска, Арла, Сеўска, Чарнігава, Правабярэжнай Украіны.
Камандзір узвода 120-мм мінамётаў 45-га Даурскага стралковага палка 106-ай Забайкальскай стралковай дывізіі лейтэнант І. А. Крумін у баях за пераправу на рацэ Дняпро праявіў мужнасць і адвагу. Пад моцным агнём праціўніка 15 кастрычніка 1943 года пераправіўся на правы бераг Дняпра ў раёне Лоева для карэкціроўкі агню нашай артылерыі, якая абстрэльвала пераправу. Быў паранены, аднак працягваў выконваць баявую задачу. І толькі тады, калі пераправіліся другія эшалоны, падышла змена, ён згадзіўся эвакуіравацца ў медсанбат.
У выніку гераічных дзеянняў лейтэнанта І. А. Круміна артылерыя дзейнічала выдатна, агнявыя кропкі праціўніка падаўляліся своечасова, што забяспечыла паспяховае фарсіраванне Дняпра і захоп плацдарма на правым беразе ракі.
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.
У 1946 годзе І. А. Крумін дэмабілізаваўся. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, быў на партыйнай і дзяржаўнай рабоце ў горадзе Рыга. Працаваў ва Усесаюзным НДІ эканомікі кааператыўнага гандлю, старшынёй праўлення Латвійскага спажывецкага саюза. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР.
Узнагароды Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Крумін Іван Андрэевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Маёры СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР