Ян Ежы Дэтлаў Флемінг (, Івен — , Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вялікі падскарбі літоўскі (1746—1764), ваявода паморскі (1766—1771).

Біяграфія Сын Фелікса Фрыдрыха фон Флемінга, родзіч вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.

З 1724 года ў Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал літоўскай артылерыі ў 1738—1746 гадах, вялікі падскарбі літоўскі ў 1746—1764 гадах; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай.

Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 1752—1759 гадах староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам.

Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці.

З 1766 года ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.

Літаратура

Ян Ежы Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы паморскія (Рэч Паспалітая) Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Генералы літоўскай артылерыі Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты шарашоўскія