Іван Мікалаевіч Банаў (, с. Тацынская — ) — савецкі разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі, камандзір партызанскага злучэння. Герой Савецкага Саюза (4.2.1944), генерал-маёр (1969).
Біяграфія Нарадзіўся 29 жніўня (16 жніўня па старым стылі) 1916 года ў сялянскай сям’і.
У Савецкай Арміі з 1935-га. Сябра кампартыі з 1939-га.
Скончыў два курсы сельгастэхнікума, Арджанікідзаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1938), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1949). Сакратар камсамольской арганізацыі калгаса. thumb| Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941-га. Са жніўня 1942-га выконваў заданні ў тыле ворага. Арганізоўваў дыверсійна-выведвальную працу ў Баранавіцкай, Пінскай і Брэсцкай абласцях, падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў. Стварыў некалькі партызанскіх атрадаў, якія аб’ядналіся ў буйное злучэнне. Партызаны, дзейнічаючы пад кіраўніцтвам маёра Банава, у 1942—1943 гадах разграмілі шэраг варожых гарнізонаў на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, здзейснілі сотні крушэнняў воінскіх эшалонаў суперніка, узарвалі каля двух дзесяткаў чыгуначных мастоў, сабралі нямала каштоўных звестак.
Са студзеня 1944 года дапамагаў польскім партызанам у барацьбе з гітлераўцамі.
З 1949 года праходзіў службу ў органах савецкай ваеннай разведкі да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе.
Памёр 9 лютага 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Хімкінскіх могілках.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Два ордэна Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені Медалі, у тым ліку: Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Замежныя ордэны
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Люди легенд. Выпуск 1. — М., 1965. Они прославили Родину. Книга 2. — Ростов-на-Дону, 1975. Советская Военная Энциклопедия. — М.: Воениздат, 1990. Черный И. Н. Данные достоверны. — М.: Воениздат, 1968. — 320 с. — 100000 экз.
Спасылкі
ГЕРОИ СОВЕТСКОГО СОЮЗА — УРОЖЕНЦЫ ДОНА Банов Иван // Спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Разведчыкі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці