«Полацак» — беларускамоўны грамадскі, гісторыка-культуралагічны і літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваўся ў 1991 — 1997 гг. у г. Кліўленд (штат Агая, ЗША) беларуска-амерыканскім культурна-асветніцкім цэнтрам «Полацак». Галоўная мэта выдання часопіса — спрыянне паяднанню беларусаў замежжа і Бацькаўшчыны.

Раздзелы і рубрыкі «Наша гісторыя» «Роднае слова» «Чарнобыльскі шлях» «Вобразы Бацькаўшчыны» «З жыцьця эміграцыі» «З эмігранцккіх выданьняў»

Апублікаваў дакументы 19-й і 20-й сустрэч беларусаў Паўночнай Амерыкі, I з’езд беларусаў свету, сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак у замежжы, артыкулы па гісторыі і сучасным стане беларускай эміграцыі, матэрыялы пра беларускіх асветнікаў і інш. Выйшла больш за 40 нумароў.

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы ЗША