Аляксандр Іпалітавіч Барбашоў (1858 -?) — расійскі гісторык, аўтар работ па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Скончыў курс на гісторыка-філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Выкладаў у III пецярбуржскай класічнай гімназіі, VII класічнай гімназіі, у рэальным вучылішчы Муханава. У 1886 годзе, пасля дыспута ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, атрымаў ступень магістра рускай гісторыі за сачыненне: «Вітаўт і яго палітыка да Грунвальдэнскай бітвы 1410 г.».

Вывучаў унутраную і знешнюю палітыку Вітаўта, барацьбу літоўскага, рускага, беларускага і ўкраінскага народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Шырока выкарыстоўваў беларуска-літоўскія летапісы.

Сачыненні

Літаратура

Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Гісторыкі Расіі