Марцін Цяплінскі, Асорыя (каля 1802/, фальв. Крупава або Цяшэйкава, цяпер  — ; Псеўданімы: Оssоryja) — , , фалькларыст.

Біяграфія

Выпускнік Варшаўскага кадэцкага корпуса. За ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў сасланы на Каўказ (1831—1833), пасля цяжкага ранення адпраўлены на радзіму. Выступаў у друку з 1837 на польскай мове. Свае рамантычныя вершаваныя творы і пераклады публікаваў у віленскім альманаху «Biruta» («Бірута»), часопісах «Athenaeum» («Атэнэум»), «Wizerunki i roztrząsania naukowe» («Навуковыя агляды і разважанні»). У томіку альманаха «Biruta» на 1837 год ён змяшчае пераклады чэшскіх і ўкраінскіх народных песень, а на 1838 — «Сербскую баладу» і баладу «Украінец». У 1840-я выдаваў у Варшаве часопіс «Snopek Nadwiślański». Між іншага аўтар аповесцей «Кадэт» (Snopek Nadwiślański, 1844, 13.III), «Нешта тут сабакам смярдзіць» (Athenaeum, 1846, № 3). Збіраў і выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускія паданні, песні, прымаўкі, прыказкі. Падрыхтаваныя да друку 3 тамы «Паэзіі» засталіся ў рукапісе (не выяўлены). Планаваў арганізаваць выданне альманаху «Наднёманскі снапок» («Snopek Nadniemeński»).

Літаратура Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыкл. давед. — Мінск, 2001. — С. 463.

Мархель У. Рэзервы даследавання // ЛіМ, 1987, № 19. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995. — С. 593. Хаўстовіч М. Пісьменнік з-пад Слоніма // XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах. Кн. 1. — Мн.: БДУ, 1999.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Фалькларысты Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя