Уладзімір Мікалаевіч Сасюра (, станцыя Дзябальцава, Данецкая вобласць — ) — украінскі і .

Біяграфія

Яго бацька, Мікалай Уладзіміравіч, чарцёжнік па спецыяльнасці, меў французскія карані. Будучы чалавекам няўрымслівым і рознабакова адораным, змяніў шмат прафесій, настаўнічаў, працаваў сельскім адвакатам, шахцёрам. Маці паэта — Антаніна Данілаўна Лакаташ — маляр, родам з Луганска, займалася хатняй гаспадаркай.

Уладзімір Сосюра скончыў сельскую школу і паступіў у агранамічную. З малых гадоў працаваў у шахтах Данбаса, прымаў удзел у Грамадзянскай вайне: спачатку на баку УНР, затым — на баку Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння вайны вучыўся ў Камуністычным універсітэце ў Харкаве і на рабфаку пры Харкаўскім інстытуце народнай адукацыі. У гэты час быў удзельнікам літаратурных арганізацый «Плуг», «Гарт», ВАПЛІТЭ, ВУСПП.

У 1942—1944 гадах працаваў ваенным карэспандэнтам. У 1951 годзе ён стаў аб’ектам цкавання пасля артыкула ў газеце «Правда», якая абвінавачвала Сасюру у «буржуазным нацыяналізме» за верш «Любіть Україну», напісаны ў 1944 годзе. Памёр 8 студзеня 1965 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Беларускія пераклады На беларускую мову яго вершы перакладалі Пятрусь Броўка, Анатоль Вялюгін, Юрка Гаўрук, Сяргей Дзяргай, Уладзімір Дубоўка, Георгій Ліхтаровіч, Максім Лужанін, Язэп Семяжон, Максім ТанкГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).. ГПУ: паэма / Уладзімер Сасюра. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 16 с. Выбранае: [вершы: пераклады з украінскай мовы] / Уладзімір Сасюра. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1960. — 186, с., л. партр. Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Асобы на марках