«Diablo III» — камп’ютарная гульня ў жанры Action/RPG, распрацаваная кампаніяй «Blizzard Entertainment» для платформ Microsoft Windows і Mac OS X; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляўDiablo 3 on console will be 'a true Blizzard-level experience'. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.

Гульня з’яўляецца часткай серыі гульняў «Diablo» і прамым працягам «Diablo II». Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым СанктуарыіГалоўная старонка праекта (), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з’яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.

Гульня была анансавана на выстаўцы «Blizzard Entertainment Worldwide Invitational» у Парыжы 28 чэрвеня 2008 годаАнонс Diablo III на афіцыйным сайце , бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 годаЗавяршэнне бэта-тэсціравання Diablo III .

15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года — рускамоўная версія гульніРускамоўная версія Diablo III выходзіць 7 чэрвеня . 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на «World of Warcraft» атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў «Diablo III» разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПКDiablo III пабіла рэкорд Cataclysm для WoW і стала самой хуткапрадаванай гульнёй для ПК, за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій.

Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59,99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйныя фан-сайты Diablo III

Катэгорыя:Diablo Катэгорыя:Відэагульні 2011 года Катэгорыя:Гульні Blizzard Entertainment Катэгорыя:Гульні для Apple Macintosh Катэгорыя:Гульні для Mac OS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні жанру экшан