Юрый Гарадзецкі (, Магілёў) — беларускі оперны спявак, тэнар, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (з 2006)Юрий Городецкий .
Адукацыя У 2002 годзе скончыў Магілёўскі музычны каледж па класе «харавое дырыжыраванне», а ў 2007 годзе — Беларускую акадэмію музыкі (клас Л. Івашкова).
Атрымаў прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006, 2008 гг.). Удзельнічаў у майстар-класах Міжнароднай акадэміі музыкі ў Ніцы.
У 2008-09 гг. вучыўся ў Вышэйшым інстытуце музыкі ў Модэне (Італія, клас ). У 2009-10 гг. займаўся пад кіраўніцтвам ў опернай студыі Музычнай капэлы каралевы Елізаветы (Бельгія). З 2011 г. — удзельнік Моладзевай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы.
З 2006 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Рэпертуар Ленскі («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) Свеціловіч («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана) Янак («Чужое багацце нікому не служыць» Я. Д. Голанда) Моцарт («» М. Рымскага-Корсакава) Альфрэд («Травіята» Д. Вердзі) Таміна («Чароўная флейта» В. А. Моцарта) Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А. Барадзіна) Альмавіва («» Д. Расіні Партыя тэнара ў Рэквіеме Моцарта
Узнагароды Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Мінск, 2004) Лаўрэат Адкрытага ўсерасійскага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў (Санкт-Пецярбург, 2006) Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Віньяса (Барселона, 2007)Юрий Городецкий: Музыка — это не сила звука Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных спевакоў імя Р. Яхіна (Казань, 2007) Лаўрэат (Брусель, 2008) Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшка (Варшава, 2010)Юрый Гарадзецкі7th International Stanisław Moniuszko Vocal Competition , медаль Францыска Скарыны (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» .
Спасылкі Юрий Городецкий
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Тэнары